Паляк не дазволіў нямецкім паліцыянтам перастроіцца ў левую паласу – і пашкадаваў. Відэа


Польскі кіроўца не прапусціў чорнага паліцэйскага «BMW» без апазнавальных знакаў на нямецкім аўтабане.

Аўта апярэдзіла паляка і толькі пасля гэтага на задняй шыбе з’явіўся святлодыёдны надпіс «POLIZEI», вынікае з відэа, якое апублікаваў кіроўца.

Паводле яго, супрацоўнікі паліцыі зладзілі паглыблены дагляд – ператрэслі ягоныя валізкі і моцна крычалі «па-нямецку».

Паляк апублікаваў відэа ў «YouTube»-канале «STOP CHAM» (пол. «Стоп хам»). У каментарах пад відэа польскага кіроўцу абвінавацілі, што ён не выклаў поўнай версіі запісу з відэарэгістратара і папракалі ў тым, што ён «мог» занадта доўга ехаць па левай паласе.

Здарэнне мела месца 5 верасня за 50 км ад мяжы з Аўстрыяй на трасе ў кірунку Мюнхена.

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў