Паліва ізноў падаражэе на капейку


Раздробныя кошты на АЗС 17 сакавіка павялічваюцца на 1 капейку. Кошт бензіну АІ-92 складзе 1 руб. 47 кап., АІ-95 – 1 руб. 58 кап., АІ-98 – 1 руб. 79 кап., ДТ – 1 руб. 58 кап.

Паводле прэсавай службы «Белнафтахіму», з пачатку 2019 года кошт расейскай нафты для беларускіх НПЗ у доларавым эквіваленце павялічыўся на 8,8 %. А вось раздробныя кошты на аўтамабільнае паліва за гэты перыяд выраслі ў сярэднім толькі на 2 %.

З мэтай кампенсацыі выдаткаў НПЗ на набыццё сыравіны з 17 сакавіка кошты на аўтамабільнае паліва змяняюцца.

Hавiны
«Белнафтахім» агучыў прычыны, што змушаюць канцэрн ізноў павялічыць кошты на паліва
2019.03.02 15:46

СК, belsat.eu

Стужка навінаў