«Белнафтахім» агучыў прычыны, што змушаюць канцэрн ізноў павялічыць кошты на паліва


У нядзелю, 3 сакавіка 2019 года рознічныя кошты на аўтамабільнае паліва павялічваюцца на 1 капейку. Кошт бензіну АІ-92 складзе 1,45 рублёў, АІ-95 – 1,56 рублёў, АІ-98 – 1,77 рублёў, ДТ – 1,56 рублёў.

«Белнафтахім» тлумачыць, што ў лютым сёлета ў параўнанні з лютым мінулага году ў доларавым эквіваленце кошты на нафту для Беларусі выраслі на 13 %, у той час як кошты на паліва выраслі на 9 %.

Акрамя таго карэкціроўка коштаў ажыццяўляецца не толькі на падставе кан’юнктуры зменаў на нафтавым рынку, але і з улікам змянення іншых коштаўтваральных фактараў – падатковага цяжару, курсу нацыянальнай валюты.

Аб’ектыў
Тры тыдні бяз зменаў, і вось зноў. Чаму даражэе паліва?
2019.01.27 18:50

СК, belsat.eu

Стужка навінаў