Паліттэхнолагу Шкляраву выставілі абвінавачванне


Затрыманага ў Гомлі 29 ліпеня паліттэхнолага Віталя Шклярава вінавацяць паводле ч.1 артыкула 342 КК (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак). Пра гэта паведамляе TUT.by са спасылкай на адваката Антона Гашынскага.

Максімальнае пакаранне па гэтым артыкуле дасягае трох гадоў пазбаўлення волі. Паводле адваката, у СІЗА на Шклярава аказвае ціск адміністрацыя, яму пагражаюць карцарам. Ён таксама скардзіцца на кепскія ўмовы ў камеры і пагаршэнне здароўя.

Паліттэхнолаг упэўнены, што ягоны пераслед носіць палітычна матываваны характар.

Hавiны
Затрыманы паліттэхнолаг Шкляраў лічыць свой пераслед палітычна матываваным
2020.08.03 21:32

ДзяржСМІ ўвечары 29 ліпеня паказалі сюжэт аб тым, што Шкляраў сваю чаргу, Шкляраў заяўляў, што не ўзаемадзейнічаў з Сяргеем Ціханоўскім, яго нават не было ў Беларусі падчас пікету 29 траўня, з якога пачалася «справа Ціханоўскага».

Паводле некаторай інфармацыі, паліттэхнолаг мае амерыканскі дыппашпарт – ягоная жонка працуе ў амбасадзе ЗША ў Кіеве. Таксама вядома, што ён паходзіць з Гомля і мае грамадзянства Беларусі.

КА belsat.eu

Стужка навінаў