Падчас суботніх акцыяў міліцыянты затрымалі 39 асобаў


Праваабарончы цэнтр «Вясна» паведамляе пра 39 затрыманых падчас шэсця жанчын і студэнцкай акцыі ў Менску. Спіс затрыманых апублікаваны на сайце цэнтру.

Сярод 39 затрыманых падчас пратэстных акцыяў у Менску і журналісты.

Затрымалі фатографа БелаПАН і парталу Tut.by Вадзіма Заміроўскага, журналістку парталу Onliner Дар’ю Спявак, таксама затрымалі журналіста БелаПАН і TUT.BY Усевалада Зарубіна.

Першапачаткова міліцыянты пракаментавалі, што журналістаў затрымалі для праверкі дакументаў. Пазней стала вядома, што супраць іх распачалі адміністрацыйныя справы.

«У дачыненні да затрыманых журналістаў распачаты адміністрацыйны працэс», – сказаў Interfax прадстаўнік прэс-службы ГУУС Раман Лашкевіч, але не ўдакладніў, паводле якога артыкулу.

Абноўлена
«Генеральны жаночы марш» і «Марш маладосці» прайшлі ў Менску
2020.10.17 14:19

belsat.eu

Стужка навінаў