Падчас пандэміі на парад у Менску прыйшлі больш за 15 000 чалавек. ВІДЭА


У Міністэрстве ўнутраных справаў Беларусі падлічылі папярэднюю колькасць удзельнікаў параду, які прайшоў 9 траўня ў Менску.

Паводле ацэнак МУС, на парад у Менску прыйшло больш за 15 000 гледачоў. Пра гэта паведаміў намеснік старшыні Менгарвыканкаму Арцём Цуран, інфармуюць «Минск-Новости».

9 траўня 2020 года. Аляксандр Лукашэнка прымае парад.
Фота: VASILY FEDOSENKO / Reuters / Forum
Фота: Таня Капітонава / «Белсат»
Фота: Таня Капітонава / «Белсат»
Фота: Таня Капітонава / «Белсат»

Паводле намесніка старшыні Менгарвыканкаму Арцёма Цурана, святочныя імпрэзы ў горадзе праходзяць у планавым парадку. Раней планавалася, што ўдзел у парадзе прыме больш за 3 тыс. вайскоўцаў.

Такім чынам, агульная колькасць удзельнікаў параду перавысіла 18 тыс. чалавек.

Таксама 9 траўня ў горадзе запланаваныя святочны канцэрт і салют.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў