Пад Пухавічамі затрымалі блогера Сяргея Пятрухіна


Ён знаходзіўся ў доме сваёй сяброўкі, калі туды прыехалі два бусы з міліцыянтамі, паведамляе ПЦ «Вясна».

Аўтара YouTube-каналаў «Народны рэпарцёр» і «Youtube-дэпутаты» Сяргея Пятрухіна затрымалі днём 16 чэрвеня ў вёсцы ў Пухавіцкім раёне.

Сяргей Пятрухін у судзе

Каб затрымаць блогера, туды прыехалі два бусы з міліцыянтамі і з самага ранку сачылі за домам. Перад затрыманнем яны паведамілі Пятрухіна, што забіраюць адбываць яго «неадбытыя суткі».

Дзе ён зараз знаходзіцца праваабаронцам невядома.

Hавiны
У Берасці затрымалі блогера і прэс-сакратара ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай Аляксандра Кабанава
2020.06.15 20:35

Увечары 15 чэрвеня быў затрыманы іншы берасцейскі блогер і прэс-сакратар ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай Аляксандр Кабанаў. Яго павезлі ў берасцейскі ІЧУ. Прычына затрымання на дадзены момант невядомая.

КТ belsat.eu

Стужка навінаў