Пачынаюцца рэпетыцыі параду 3 ліпеня. Стала вядома, дзе і калі ў Менску перакрыюць рух


У сувязі з правядзеннем трэнавання зводнай роты ганаровай варты ў межах падрыхтоўкі да параду войскаў Менскага гарнізону ў цэнтры сталіцы будзе абмежаваны рух транспарту. Пра гэта паведамляе дзяржаўнае прадпрыемства «Сталічны транспарт і сувязь».

Рух будзе перакрыты па праспекце Машэрава ад вуліцы Даўмана да праспекту Пераможцаў у перыяд з 21:00 да 23:00 шэсць дзён: 3, 6, 10, 13, 17, 20 чэрвеня 2019 года.

У аўтобусныя маршруты ўнясуць змены. Гэтак, аўтобусы № 29, 44, 136 пойдуць у напрамку па прасп. Машэрава, вул. Даўмана, Старавіленскім тракце, вул. Нававіленская, вул. Арлоўская і далей па маршрутах, з выкананнем прыпыначных пунктаў «Нававіленская», «Выставачны комплекс». У зваротным кірунку – па прасп. Пераможцаў, вул. Няміга, вул. М. Багдановіча, прасп. Машэрава, з выкананнем прыпыначных пунктаў «Гасцініца «Юбілейная», і «ст.м. Няміга».

Аўтобусы № 1002-ТК, 1412-ТК пойдуць з боку прасп. Машэрава па вул. Даўмана, Старавіленскім тракце, вул. Нававіленская, вул. Арлоўская і далей па маршрутах у абодвух напрамках.

Hавiны
Першая рэпетыцыя параду ў Менску: тэхніка прайшла па ўскрайку гораду
2019.05.23 23:55

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў