Пачалося! Беларускія футбалісты перастануць лічыцца легіянерамі ў Расеі


З наступнага сезону футбалісты з Беларусі больш не будуць легіянерамі ў чэмпіянаце Расеі. Пра гэта ў інтэрв’ю БелТА паведаміў міністр спорту Расеі Павел Калабкоў.

Рашэнне было прынятае на сустрэчы прэзідэнтаў Уладзіміра Пуціна і Аляксандра Лукашэнкі з удзелам міністраў культуры, спорту і адукацыі. Паводле Калабкова, у 2018 годзе зацвердзілі загады па гульнёвых камандных відах спорту, цяпер чарга дайшла да футбола.

Міністр адзначыў, што засталося ўнесці змены ў рэгламент Расейскага футбольнага саюзу (РФС).

Цяпер у расейскім чэмпіянаце выступаюць шэсць гульцоў з Беларусі: Цімафей Калачоў («Растоў»), Аляксандр Мартыновіч («Краснадар»), Міхаіл Сівакоў («Арэнбург»), Сяргей Карніленка («Крылы Саветаў») Максім Валадзько («Арсенал») і Дзяніс Палякоў («Урал»).

ЮВ, belsat.eu, паводле belta.by

Стужка навінаў