Глядзіце запіс канцэрту «Крамбамбулі» ў Вільні


7 лістапада ў Вільні «Крамбамбуля» прэзентавала свой апошні альбом «Чырвоны штраль». Гурт паабяцаў сысці ў лясы. Глядзіце на «Белсаце» відэа з канцэрту ў Вільні![/vc_column_text][vc_video link=”https://www.youtube.com/watch?v=WTEnsEZyODY”][/vc_column][/vc_row]«Я жыў, як усе, хто нязгодны з цяперашняй уладай – кожны дзень чакаў, што заўтра ўсё зменіцца, і прыйдзе ранак, калі мы прачнёмся ў новай краіне. Як гэта было пры абрынанні Савецкага Саюзу. Але гэты ранак усё не прыходзіў і для некаторых з нас так і не прыйшоў. Але трэба было існаваць у зададзеных каардынатах: не гаварыць пра нешта ў інтэрвю дзяржаўным СМІ, удзельнічаць у нейкіх мутных ток-шоў… Гэта нельга назваць сапраўдным кампрамісам, але, калі забароны набралі абароты, зрабілася абсалютна ясна: вось мы, а вось яны. І перакрыжоўвацца цяпер неяк не выпадае», – распавёў напярэдадні канцэрту у інтэрв’ю belsat.eu Лявон Вольскі.

 

«Вось і здзейснілася. Мы ў лясах. У гушчарах, сатканых імглою. Сярод бярозаў ды соснаў, – адзначаюць у сваім маніфесце музыкі.  Бо ўжо ніяк не атрымліваецца трываць усіх гэтых прэдсядацеляў, міліцыянтаў, капітанаў Ягоравых і іншых савецкіх нячысцікаў, якія, нібы тараканы, распаўзаліся па нашай зямлі, жаруць наш хлеб, п’юць нашае малако і хочуць, каб мы былі іхнымі служкамі. Дык вось не атрымаецца! Мы ведаем нашыя пушчы, бары і лясы. Адсюль мы дастанем кожнага акупанта. І кожны атрымае тое, чаго заслугоўвае. І нашая перамога непазбежная, бо з намі старадаўні покліч «Гэй, ліцвіны, Бог нам радзіць!», бо не мы ўварваліся ў іхныя хаты, а яны ў нашыя. Мы не хацелі гвалту. Яны яго хочуць. Каб мы калі каму чаго, дык мы ніколі нічога ніякага. А калі што якое? Ды што там якое!».

ПРОМА-РОЛІК ДА АПОШНЯГА АЛЬБОМУ «КРАМБАМБУЛІ»

[vc_row][vc_column][vc_video link=”https://www.youtube.com/watch?v=0EnzizpGZOE”][vc_column_text]

Глядзіце таксама >>> ПАРТЫЗАНСКІ МЕРЧ АД «КРАМБАМБУЛІ» І SYMBAL.BY

belsat.eu[vc_row][vc_column][/vc_column][/vc_row]

Стужка навінаў