У берлінскім шпіталі дапускаюць, што актывіста і незалежнага выдаўцу маглі атруціць, але не могуць выкрыць чым.
Выдаўца «Медиазоны» і актывіст «Pussy Riot» 11 верасня патрапіў у шпіталь. Ягоная дзяўчына распавяла, што ў яго стаў знікаць зрок, магчымасць размаўляць і здольнасць хадзіць.
Расейскія лекары дапускалі, што гэта магло быць атручваннем, але афіцыйнага дыягназу не паставілі.
15 верасня Вярзілава прыватным авіярэйсам перавезлі ў Нямеччыну, дзе змясцілі ў берлінскую клініку «Charite».
Там стан Вярзілава палепшыўся.
Цяпер Вярзілаў у свядомасці i не мае патрэбы ў апаратах штучнага падтрымання жыццядзейнасці. Пагрозы яго жыццю няма.
Прафесар шпіталю Кай-Уве Экардт дапускае, што Вярзілаў мог быць атручаны, але не здолеў назваць рэчыва: шанцы яго выкрыць праз шэсць дзён пасля шпіталізыцыі – невысокія, падае «Медиазона».
Пётр Вярзілаў – суарганізатар і ўдзельнік акцыі «Міліцыянт уступае ў гульню» падчас фінальнага матчу Чэмпіянату свету па футболе ў Расеі. Разам з Вольгай Курачовай, Вольга Пахтусавай, Веранікай Нікульшынай ён пераапрануўся ў паліцэйскую форму і выбег на поле, каб прыцягнуць увагу да праблемы палітвязняў у Расеі і бязмежжа сілавых структур.
Пасля затрымання стала папулярным відэа ягонай размовы з паліцыянтам, які прызнаўся, што шкадуе, што цяпер не 37 год.
Пётр Вярзілаў мае грамадзянства Расеі і Канады.
ДД