Нямецкі футбольны звяз пракаментаваў забарону Пагоні на матчы Нямеччына – Беларусь

На матчы ў нямецкім Мёнхэнглядбаху беларускіх заўзятараў не прапускалі з Пагоняй і бел-чырвона-белымі сцягамі на просьбу АБФФ. Беларуская федэрацыя футболу адмаўляе, што прасіла аб гэтым.

«На афіцыйным паседжанні перад гульнёй Беларуская федэрацыя футболу папярэдзіла нас, што на стадыёне для палітычнай прапаганды выкарыстоўваюцца пэўныя сімвалы і сцягі. АБФФ папрасіла нас не дапускаць бел-чырвона-белыя сцягі і герб «Пагоня». Па нашых звестках, гэты сцяг не з’яўляецца афіцыйным сцягам Беларусі і таму мы вырашылі трымацца асноўнай забароны палітычных сімвалаў на стадыёне. Афіцыйны сцяг і герб былі, зразумела, дапушчаныя», – пракаментаваў belsat.eu Штэфан Айерман, прэсавы сакратар нямецкага футбольнага звязу.

16 лістапада ў Мёнхэнглядбаху адбыўся матч кваліфікацыі чэмпіянату Еўропы-2020 Нямеччына – Беларусь. У сацыяльных сетках заўзятары сцвярджаюць, што сутыкнуліся з забаронай на пранос бел-чырвона-белых сцягоў і гербу «Пагоня».

Mein erster Brief an den DFB / Мой першы ліст да Нямецкага футбольнага саюза BY унізе#länderspiel Deutschland vs….

Opublikowany przez Alesję Belanovich-Petz Poniedziałek, 18 listopada 2019

Прэсавая служба АБФФ у каментары «Нашай ніве» заўпэўніла, што не накіроўвала ў Нямецкі футбольны саюз афіцыйных лістоў, якія тычацца сімволікі, а звярталіся да арганізатараў матчу толькі з просьбай узмацніць меры бяспекі на ўваходзе ў фанацкі сектар, каб заўзятары не пранеслі піратэхніку.

Наста Кахановіч Belsat.eu

Hавiны