Нямеччына ўводзіць кантроль на мяжы з трыма краінамі


Памежны кантроль у мюнхенскім аэрапорце 7 сакавіка 2020 года. Фота – Vladimir Gerdo / TASS / Forum

Нямеччына вырашыла вярнуць кантроль на мяжы з Францыяй, Аўстрыяй і Швейцарыяй ад раніцы панядзелка, 16 сакавіка, падае «Deutche Welle». Паводле нямецкіх медыяў, улады не спыняюць, аднак, пасажырскія і грузавыя перавозкі.

Пакуль няма інфармацыі пра магчымае вяртанне кантролю на межах з Даніяй, Нідэрландамі, Чэхіяй і Польшчай. Апошняя краіна ў ноч з суботы на нядзелю закрыла ўсе свае межы для ўезду і транзіту замежнікаў, у тым ліку з нямецкага боку.

У суботу міністр унутраных справаў Нямеччыны Горст Зэгофэр правёў тэлефонную размову са сваім французскім калегам Крыстофам Кастанэрам, падчас якой заявіў аб неабходнай каардынацыі еўрапейскімі краінамі захадаў супраць распаўсюду каронавірусу.

На гэтым тыдні стала вядома, што апроч Польшчы свае межы цалкам ці часткова закрываюць для руху замежнікаў таксама Вугоршчына, Грузія, Данія, Латвія, Літва, Румынія, Славаччына, Славенія, Украіна, Чэхія ды Эстонія.

ДД belsat.eu

Стужка навінаў