Няма эпідэміі, але патрэбная дапамога, каб змагацца з ёю? Беларусь просіць у Еўразвязу грошы


Аляксандр Лукашэнка па-ранейшаму пераконвае насельніцтва, што пагрозы няма. Фота president.gov.by

Беларусь папрасіла Еўрапейскі Звяз дапамагчы фінансава ў барацьбе з каронавірусам і яго наступствамі.

Пра гэта 8 красавіка на прэс-канферэнцыі ў Бруселі заявіў прадстаўнік ЕЗ у замежных справах і палітыцы бяспекі Жузэп Бурэль.

«Так, Беларусь звярнулася па дапамогу сістэме аховы здароўя, а таксама па фінансавую дапамогу. Мы думаем, як адказаць».

Паводле яго, дакладны памер дапамогі яшчэ не вызначаны:

«Але магу сказаць, што яна складзе прыблізна € 60 млн, хаця гэта яшчэ не пацверджана».

Паводле афіцыйных звестак Міністэрства аховы здароўя Беларусі, у краіне пацверджаныя 1066 выпадкаў заражэння каронавірусам, памерлі 16 чалавек. Каранцін не абвешчаны.

Wideo
Łukaszenka jest gotów osobiście leczyć zakażonych
2020.04.07 17:22

 

cez/belsat.eu wg l24.lt, theguardian.com

Стужка навінаў