З ліпеня амбасаду Нямеччыны ў Менску ўзначальвае новы пасол гэтай краіны Манфрэд Хутэрэр. Ён ужо ўступіў у пасаду і ў гэтай нагоды вярнуўся да беларусаў на беларускай мове.
Спадар Хутэрэр добра валодае расейскай мовай, але мае намер вывучыць і беларускую мову. Як і яго жонка Андрэа.
Адметна, што былы амбасадар Нямеччыны Пэтэр Дэтмар, які скончыў сваю дыпламатычную місію ў нашай краіне таксама запісаў развітальнае відэа на беларускай мове.
У сваб чаргу праваслаўны мітрапаліт Менскі і Заслаўскі Павел, які ў снежні 2013 года быў пераведзены з расейскай Разані ў Беларусь, дагэтуль так і не пачаў вучыць беларускую мову. Іерарх адзначыў, што не бачыць «вострай неабходнасці» вывучаць беларускую мову, бо ў Беларусі ёсць дзве дзяржаўныя мовы і ўсе «адно аднаго разумеюць».
СК belsat.eu