Літоўскія памежнікі: у Горадні дзве тысячы нелегальных мігрантаў чакаюць пераходу мяжы


За мінулыя содні, 28-29 ліпеня, у Літве былі затрыманыя 118 мігрантаў з Беларусі, якія імкнуліся незаконна перайсці мяжу. На ваенным палігоне ў Шальчынінскім раёне будуецца новы намётавы гарадок, піша Delfi.lt. Памежнікі кажуць, што іхныя рэсурсы для размяшчэння нелегальных мігрантаў ужо вычарпаныя, а ў хуткім часе мяжу могуць перайсці яшчэ дзве тысячы чалавек.

Паводле міністаркі ўнутраных справаў Літвы Агнэ Білатайтэ, у новым лагеры ў Шальчынінскім раёне можна будзе размесціць да 1500 чалавек.

Намеснік кіраўніка Службы аховы дзяржаўнай мяжы палкоўнік Відас Мачайціс кажа, што памежнікі ўжо выкарысталі ўсе намёты, што ў іх меліся, і што цяпер на палігон вязуць намёты, атрыманыя з-за мяжы.

Hавiны
За содні на мяжы з Беларуссю літоўскія памежнікі затрымалі рэкордную колькасць мігрантаў
2021.07.28 12:47

Працягваецца будова сцяны з калючага дроту ўздоўж мяжы. Так, з Эстоніі Літва атрымала 100 км спіральнага дроту. Аднак эфектыўнасць яго сумнеўная – у мінулую нядзелю трое мігрантаў заблыталіся ў дроце, аднак мяжу перайсці ўсё ж змаглі.

У Медзінінкай на тэрыторыі школы памежнікаў напачатку жніўня з’явіцца гарадок з модульных домікаў для мігрантаў, разлічаны на размяшчэнне 900 чалавек.

Рэпартаж
«Мы бачылі тое ж самае падчас вялікага міграцыйнага крызісу». Рэпартаж з літоўска-беларускай мяжы
2021.07.22 19:59

«У нас ёсць дадзеныя, што ў Горадні цяпер знаходзяцца каля 2000 нелегальных мігрантаў, якія чакаюць пераходу мяжы. Ёсць розная інфармацыя», – кажа Мачайціс.

За сем месяцаў 2021 году літоўскія памежнікі затрымалі 3145 нелегальных мігрантаў, што амаль у 40 разоў больш, чым за ўвесь 2020 год.

ГГ, belsat.eu

Стужка навінаў