Над старшынёй незалежнага прафсаюзу «Нафтан» прайшоў пяты суд. Яна застанецца за кратамі 75 содняў


У Наваполацкім судзе 27 красавіка пяты раз запар асудзілі старшыню незалежнага прафсаюзу «Нафтан» Вольгу Брыцікаву, якую затрымалі яшчэ 27 лютага, паведамляюць праваабаронцы.

Жанчына ўжо два месяца застаецца за кратамі.

Старшыня незалежнага прафсаюзу «Нафтан» Вольга Брыцікава.
Фота: gazetaby.com

Пяты пратакол на Вольгу склалі паводле арт. 24.23 КаАП («Несанкцыянаванае пікетаванне»). Брыцікаву прызналі вінаватай і зноў пакаралі 15-дзённым арыштам. Справу разглядала суддзя Зінаіда Балаболава.

Вядома, што Вольгу ўтрымліваюць у ІЧУ ў дрэнных умовах.

Жанчыну затрымалі 27 лютага падчас галасавання на «рэферэндуме» наўпрост на выбарчым участку. З таго часу яе асудзілі чатыры разы запар за антываенныя акцыі пратэсту. Спачатку Вольгу абвінавацілі ў фатаграфаванні бюлетэня. У выніку суд пакараў яе 15-дзённым арыштам. Праз некалькі дзён над Вольгай адбыўся ўжо другі суд. Ёй прызначылі яшчэ 15 содняў за тое, што яна да сваёй курткі прычапіла запісы: «Не вайне», «Нет войне», «no war».

Трэці раз Вольгу судзілі за паперы з тымі ж надпісамі, толькі ўжо на вокнах кватэры. На судзе яна патлумачыла, што на другім баку аркушаў яна напісала для сябе словы малітвы. Акрамя гэтага, яна заявіла, што надпісамі на лістах яна выказала сваю думку з нагоды сітуацыі, што склалася ва Украіне, а свабода выказвання ёй гарантаваная Канстытуцыяй. Тады ёй зноў прысудзілі 15 содняў. 13 красавіка Вольга мусіла выйсці на волю, але міліцыянты сказалі, што яна затрыманая на 72 гадзіны. Пазней стала вядома, што яе зноў арыштавалі на 15 содняў, нібыта за пост «Нет войне» у Instagram.

Абноўлена
КДБ прыйшоў з ператрусам да незалежнага прафсаюзу на «Нафтане»
2021.09.21 11:48

У жніўні 2020 года Вольга Брыцікава публічна выказала патрабаванні працаўнікоў «Нафтану», а ў першыя дні вайны запісала відэазварот, у якім выказалася супраць нападу Расеі на Украіну. У канцы мінулага года Вольгу звольнілі з пасады начальніцы аддзелу рэалізацыі нафтапрадуктаў «Нафтану». Яна адпрацавала на прадпрыемстве 16 гадоў.

АД belsat.eu

Стужка навінаў