Расейцам пачалі абмяжоўваць выезд за мяжу праз мабілізацыю


Прадстаўнік праваабарончай групы «Агора» Павел Чыкаў паведамляе, што памежная службы ФСБ ужо пачала абмяжоўваць расейцам выезд за мяжу.

Чыкаў апублікаваў дакумент, дзе гаворыцца, што грамадзяніну, які перасякаў мяжу Расеі і Казахстану, абмежавана права на выезд з РФ на падставе пастановы вайсковага камісарыяту.

Выданне «Meduza» паведамляе са спасылкай на крыніцы, блізкія да адміністрацыі прэзідэнта РФ, што ўлады Расеі, імаверна, збіраюцца цалкам закрыць межы для мужчынаў мабілізацыйнага веку з 28 верасня. То бок адразу пасля правядзення псеўдарэферэндуму на акупаваных тэрыторыях Украіны.

Суразмоўца выдання адзначыў, што будзе падабенства «выезных візаў»: для выезду з Расеі мужчынам давядзецца атрымліваць дазвол ад ваенкамату.

Аб’ектыў
Расея можа закрыць межы і ўвесці ваеннае становішча
2022.09.25 04:17

Нагадаем, Расея абвясціла мабілізацыю на вайну супраць Украіны 21 верасня. Афіцыйна заяўлена, што прызваць плануецца 300 тысяч асобаў. Але, паводле інфармацыі незалежных медыяў, насамрэч пастаўленая задача мабілізаваць 1 ці нават 1,2 мільёна асобаў.

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў