Незалежныя. Як украінцы ўжо паўгода змагаюцца за сябе і сваю краіну


Адважныя і нязломныя. Такія асацыяцыі з’яўляюцца ў галаве, калі на вочы трапляюцца навіны, як украінцы самааддана бароняць сваю зямлю ад расейскай навалы. У Дзень Незалежнасці Украіны belsat.eu прыгадвае, якія былі апошнія паўгода для нашых суседзяў.

Мужчынам дэманструюць, як карыстацца вінтоўкамі АК-47 у кінатэатры Львова.
Фота: Europa Press / ABACA / Abaca Press / Forum
Людзі праязджаюць каля пажару на газаправодзе пасля таго, як гэты раён Харкава абстралялі з расейскіх пазіцыяў.
Фота: Thomas Peter / Reuters / Forum
Медсястра назірае за хлопчыкам у радзільні ў Пакрове, Данецкая вобласць. Ілля нарадзіўся раней, але дзякуючы інкубатару і догляду, які ён атрымаў у клініцы, цяпер у яго ўсё добра.
Фота: Marko Djurica / Reuters / Forum
Таццяна Пагарэлава, сястра чальца батальёну «Азоў», які ў момант, калі зроблены здымак, застаецца ў абложаным металургічным камбінаце «Азоўсталь» у Марыупалі. Таццяна бярэ ўдзел у акцыі пратэсту перад будынкам Міністэрства замежных справаў Украіны ў цэнтры Кіева з патрабаваннем правесці ратавальную аперацыю.
Фота: Carlos Barria / Reuters / Forum
Трэнаванне паветранай трывогі ў бамбасховішчы кадэцкага ліцэю ў Кіеве.
Фота: Reuters / Forum
Сабака стаіць перад аперацыйнай, у той час як брыгада аперуе ўкраінскага салдата ў шпіталі Краматорску.
Фота: Marko Djurica / Reuters / Forum
Сяргей Лахоўскі ля цела свайго сябра Ігара Ліцвіненкі, які, паводле мясцовых жыхароў, быў забіты расейскімі салдатамі ля склепу будынку ў Бучы.
Фота: Zohra Bensemra / Reuters / Forum
Пракурор Андрэй Сынюк выступае перад медыямі пасля судовага пасяджэння ў справе расейскага салдата Вадзіма Шышымарына ў Кіеве.
Фота: Edgar Su / Reuters / Forum
Жанчына глядзіць у тэлефон на станцыі метро ў Харкаве, дзе жыве два месяцы пасля таго, як уцякла з дому.
Фота: Daniel Ceng Shou-Yi / Zuma Press / Forum
Пахаванне ў Бучы.
Фота: Zohra Bensemra / Reuters / Forum
Пасля абстрэлу недалёка ад лініі фронту на Данбасе.
Фота: Glab Garanich / Reuters / Forum
Выпускнікі школы № 1 у Чарнігаве танчаць пад песню «Dream» («Мара») перад разбураным гатэлем «Украіна». «Я даведалася, што можна жыць пад ракетным абстрэлам», – кажа 17-гадовая Анастасія Філ. Усяго ў горадзе засталіся 28 выпускнікоў.
Фота: Michal Burza / Zuma Press / Forum
Ратавальнікі адпачываюць недалёка ад знішчанага расейскімі войскамі гандлёвага цэнтру ў Краменчугу. Як выглядае горад, ракетны ўдар па якім Макрон назваў ваенным злачынствам, глядзіце тут.
Фота: Reuters / Forum
Людміла Маркітан ля разбуранага будынку ў Барадзянцы.
Фота: Carlos Barria / Reuters / Forum
Лекарка надае дапамогу салдату з траўмай галавы ў пакроўскай больніцы.
Фота: Rick Mave / Zuma Press / Forum
Расейскі танк на заднім двары жыхара вёскі Вялікая Дымэрка ў Кіеўскай вобласці.
Фота: Valentyn Ogirenko / Reuters / Forum
Сваякі ўкраінскіх вайскоўцаў Яўгена Бандарэнкі і Юрыя Пастуха падчас іхнага пахавання ў Львове.
Фота: Reuters / Forum
Уладзімір, менеджар сонечнай электрастанцыі горадзе Мэрэфа, ходзіць побач з кратарам пасля абстрэлу станцыі, якая вырабляла 2,5 мегавата электраэнергіі.
Фота: Ivan Alvarado / Reuters / Forum
Жыхары Харкава.
Фота: Ivan Alvarado / Reuters / Forum
Вайсковец трымае сцяг падчас пахавання ў Кіеве забітага ў Харкаўскай вобласці Эдуарда Трапыльчанкі.
Фота: Viacheslav Ratynskyi / Reuters / Forum
Аналітыка
Паўгода з расейскага ўварвання ва Украіну. Як за гэты час змяніліся бакі канфлікту і навакольны свет
2022.08.24 08:00

Саша Альтэр belsat.eu

Стужка навінаў