Лукашэнка павіншаваў Украіну з Днём Незалежнасці. Вайну назваў «супярэчнасцямі» і пажадаў мірнага неба


24 жніўня Украіна святкуе Дзень Незалежнасці. Павіншаваць украінцаў пастанавіў і Аляксандр Лукашэнка, паведамляе ягоная прэс-служба.

«Перакананы, што сённяшнія супярэчнасці не змогуць разбурыць шматвяковага фундаменту шчырых добрасуседскіх зносінаў паміж народамі дзвюх краінаў, – гаворыцца ў віншаванні. – Беларусь і надалей працягне выступаць за захаванне згоды, развіццё сяброўскіх узаемапаважлівых кантактаў на ўсіх узроўнях».

Лукашэнка пажадаў украінцам мірнага неба, талерантнасці, мужнасці, моцы і поспехаў у аднаўленні годнага жыцця.

24 лютага сёлета Расея распачала поўнамаштабную вайну супраць Украіны. Для атакі была выкарыстаная таксама Беларусь, з тэрыторыі якой неаднаразова запускаліся ракеты, а таксама наступала расейская вайсковая тэхніка. Афіцыйны Менск адмаўляе ўдзел беларускай арміі ў вайне.

Аб’ектыў
Расея даставіла ў Беларусь дадатковую зброю. Ваенны аналітык: верагодна рыхтуецца новы напад
2022.08.07 23:30
Аб’ектыў
Беларусь як расейскі плацдарм са згоды Лукашэнкі
2022.07.31 23:19
Аналітыка
Па Украіне зноў страляюць з тэрыторыі Беларусі. Што мае на мэце Пуцін, і чаму Расея страляе ракетамі С-300?
2022.07.28 17:16

Марыя Міхалевіч belsat.eu

Стужка навінаў