Колькасць авіярэйсаў з Менску ў Маскву вырасце ў два разы


З 1 жніўня Расея ў два разы павялічвае колькасць авіярэйсаў з Масквы ў Менск, таксама павялічыцца колькасць палётаў з Менску ў Сочы і Краснадар, паведамляе ТАСС.

Прынятае рашэнне аб павелічэнні з 1 жніўня 2021 года колькасці рэгулярных рэйсаў на ўзаемнай аснове ў Рэспубліку Беларусь па маршрутах Масква – Менск з 10 да 20 рэйсаў на тыдзень, Сочы – Менск і Краснадар – Менск з частатой 3 рэйса ў тыдзень на кожным маршруце, гаворыцца ў паведамленні.

Нацыянальны аэрапорт «Менск», Беларусь. 26 траўня 2021 года.
Фота: Белсат

Напрыканцы траўня, пасля прымусовай пасадкі самалёту Ryanair у Менску з Раманам Пратасевічам і Сафіяй Сапегай на борце, ЕЗ забараніў беларускім авіякампаніям палёты ў Еўразвяз. Пазней да забароны далучылася Украіна. На дадзены момант большасць авіярэйсаў з Менску лятаюць у расейскія гарады. Таксама сярод папулярных кірункаў – рэйсы ў Турцыю і Грузію.

Hавiны
«Для нас гэта трагедыя». Як забарона пералётаў у Беларусь адбіваецца на звычайных людзях
2021.05.26 00:57

АА belsat.eu

Стужка навінаў