«Прагнаць чужынцаў са сваіх гарадоў». Ціханоўская звярнулася да беларусаў да Дня Волі


Лідарка дэмакратычнай Беларусі Святлана Ціханоўская звярнулася з відэазваротам з нагоды Дня Волі 25 сакавіка.

«Незалежнасць – гэта калі ты бароніш сваю краіну. І для цябе гэта нават не подзвіг, а проста здаровая рэакцыя на злачынства. Бо іншага выбару няма і не можа быць – калі знішчаюць твой родны дом. Карыстаюцца тваёй краінай, каб весці чужую вайну, карыстаюцца тваёй зямлёй, аэрадромамі, войскамі. Выбар для народу незалежнай краіны толькі адзін: прагнаць чужынцаў са сваіх гарадоў. Бо кожны ў краіне адчувае: гэта мая зямля», – адзначыла Святлана Ціханоўская.

Паводле яе, беларусам «яшчэ трэба прайсці няпросты, пакручасты шлях»:

  • Дабіцца вываду расейскіх войскаў з тэрыторыі Беларусі праз Антываенны рух.
  • Пазбавіцца ад дыктатуры і вызваліць палітзняволеных.
  • Абраць на сумленных выбарах новую дэмакратычную ўладу.
  • І пераканацца, што яна будзе пераабраная ў законныя тэрміны.

«І вось тады мы сустрэнем сапраўдны Дзень Волі і зробім яго нацыянальным святам сваёй незалежнасці», – сказала Ціханоўская.

Анонс
Дзень Волі з Вольным хорам, «NaviBand» і Вайцюшкевічам
2022.03.24 17:08

ПС belsat.eu

Стужка навінаў