У КДБ прызналі ўцёкі былога супрацоўніка за мяжу


Камітэт дзяржбяспекі Беларусі пракаментаваў нядаўнія звесткі аб тым, што былы вайсковец КДБ уцёк за мяжу. У ведамстве заяўляюць, што іх экс-супрацоўнік уцёк ад крымінальнага пераследу за махлярства, паведаміў прадстаўнік КДБ Андрэй Яраш.

Будынак КДБ у Менску.
Фота: Reform.by

Прадстаўнік КДБ Яраш заявіў, што інфармацыя аб уцёках вайскоўца КДБ за мяжу не адпавядае рэчаіснасці, але гаворка можа ісці пра былога вайскоўца.

Паведамляецца, што ён быў звольнены 9 жніўня гэтага года па дыскрэдытуючых падставах. Нібыта былы вайсковец у 2022 годзе здзейсніў шэраг ашуканскіх дзеянняў у дачыненні да грамадзян Рэспублікі Беларусь, у выніку чаго завалодаў грашовымі сродкамі на агульную суму звыш 30 тысяч долараў у эквіваленце.

На былога супрацоўніка КДБ распачалі крымінальную справу за махлярства па арт. 209 КК. Прадстаўнік ведамства Андрэй Яраш заявіў, што ён, «жадаючы ўхіліцца ад крымінальнага пераследу незаконна адбыў за межы Беларусі» і аб’яўлены ў вышук.

Раней «Наша Нiва» паведамляла, што капітан спецпадраздзялення КДБ «Альфа» збег за мяжу ў канцы верасня. Пасля гэтага ягоную групу паставілі «на каранцін» і адхілілі ад выканання заданняў – правяраюць і шукаюць іншых патэнцыйных «здраднікаў». Самога ж былога сілавіка цяпер правяраюць контртэрарыстычныя службы адной з сумежных дзяржаў. Яго імя, пасада, а таксама ўзровень ягоных допускаў да інфармацыі пакуль невядомыя.

Агляд
«Такім чынам прысудзілі іх да смерці». Што адбывалася на апошнім паседжанні ў «справе Аўтуховіча»
2022.10.18 20:00

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў