Міліцыя заяўляе, што Алена Гнаўк спыніла галадоўку


Міліцыя запэўнівае сваякоў і знаёмых Алены Гнаўк, што ад сёння яна спыніла галадоўку і адчувае сябе добра. Пра гэта стала вядома «Белсату».

Нагадаем, што пенсіянерку асудзілі на 15 содняў, якія яна адбывае ў ІЧУ Пружанаў. Жанчыне забаранілі пісаць і чытаць, а таксама перадаваць перадачы. На знак пратэсту Алена Гнаўк абвесціла галадоўку. Арышт жанчыны мусіць скончыцца 25 студзеня.

Нагадаем, што Гнаўк асуджана па двух палітычных крымінальных артыкулаў да трох гадоў «хатняй хіміі».

Артыкулы
Актывістка Алена Гнаўк ужо тыдзень трымае галадоўку ў Пружанскім ІЧУ
2022.01.18 19:56

АЛ belsat.eu

Стужка навінаў