Ціханоўская сустрэлася з кіраўніцай кампаніі, якая распрацавала «ChatGPT»


16 лютага ў рамках Мюнхенскай канферэнцыі бяспекі лідарка дэмакратычных сілаў Беларусі правяла шэраг сустрэч з рознымі палітыкамі і прадстаўнікамі бізнесу, паведамляе «Motolko.help».

Анна Маканджу і Святлана Ціханоўская.
Фота: motolko.help

Сярод іншага, Святлана Ціханоўская сустрэлася і з віцэ-прэзідэнткай у глабальных пытаннях кампаніі «OpenAI» – Аннай Маканджу. Менавіта кампанія «OpenAI» распрацавала найвядомейшы інструмент штучнага інтэлекту «ChatGPT».

Нейрасеткі развіваюцца вельмі хутка. Так, у студзені 2023 года «Белсат» пытаў у «ChatGPT», ці валодае праграма беларускай мовай, а тая адказвала хіба на кепскай трасянцы. А ўжо ў красавіку-2023 нейрасетка ў «ChatGPT» даволі ўпэўнена, хай і не без некаторых памылак, адказвала па-беларуску.

Хай так TV
Лукашэнку спалохаў штучны інтэлект. Азаронак, дровы калоць – не языком малоць
2023.11.04 12:49

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў