Што за памежныя пункты зачыняе Літва? Наколькі зменшыцца прапускная магчымасць рэшты


Урад Літвы з 18 жніўня на нявызначаны тэрмін закрывае памежныя пераходы «Шумскас» (з беларускага боку – «Лоша») і «Твярачус» (з беларускага боку – «Відзы»). Пастанову тлумачаць пагрозай ад прысутнасці ў Беларусі баевікоў расейскай групы Вагнэра.

Пункт пропуску «Лоша».
Фота: euroby.info

Калі пункт пропуску «Лоша» выкарыстоўваецца як пасажырскі, то бок толькі для руху легкавога транспарту, то «Відзы» прапускае таксама грузавы парожні транспарт, што ажыццяўляе міжнародныя грузаперавозкі.

Паводле сайту Дзяржаўнага памежнага камітэту Беларусі, «Лоша» здольная прапускаць за содні 250 легкавых аўтамабіляў, «Відзы» – 50 легкавых, а таксама грузавыя: 30 на заезд і 96 на выезд.

Пры гэтым застануцца працаваць яшчэ чатыры памежныя пункты: «Катлоўка», «Каменны Лог», «Беняконі» і «Прывалка». Разам яны здольныя прапускаць за содні 1560 легкавых і 1230 грузавых аўтаў.

То бок пасля закрыцця памежных пунктаў прапускная магчымасць можа скараціцца амаль на 15 % для легкавых аўтамабіляў і на 2–7 % для грузавых.

Hавiны
Літва зацвердзіла закрыццё пунктаў пропуску «Шумскас» і «Твярачус» на мяжы з Беларуссю
2023.08.16 14:42

Нагадаем, што Літва з 16 лютага таксама зачыніла грузавы чыгуначны пункт пропуску «Стасілас – Беняконі». Яго закрыццё патлумачылі неабходнасцю змагання з кантрабандай з Беларусі.

Такім чынам, застаўся адзіны пункт пропуску для чыгуначных грузаперавозак «Гудагай – Кяна».

Абноўлена
Літва зачыняе грузавы памежны пункт пропуску на мяжы з Беларуссю
2023.02.14 18:47

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў