Вугоршчына склікала нацыянальны Савет бяспекі


Прэм’ер-міністр Вугоршчыны Віктар Орбан склікаў нацыянальны Савет бяспекі. Прычынаю для паседжання стала прыпынення паставак нафты з Расеі па трубаправодзе «Дружба», які ідзе праз тэрыторыю Украіны.

Паседжанне Савету бяспекі Вугоршчыны.
Фота: Віктар Орбан / Facebook

У сувязі з надзвычайнымі падзеямі прэмʼер-міністр Вугоршчыны Віктар Орбан склікаў Савет бяспекі. Паседжанне адбылося ў кляштары кармелітаў. Прычынай для паседжання сталася прыпыненне паставак нафты з Расеі па трубаправодзе «Дружба», які ідзе праз тэрыторыю Украіны.

У выніку ракетнага абстрэлу нафтаправод ва Украіне быў абясточаны. Вугоршчына засталася без сыравіны.

Па выніках нарады міністр нацыянальнай абароны Крыстаф Салай-Баброўніцкі расказаў, што Вугоршчына забяспечаная нафтай на бліжэйшыя месяцы, а адносна ракетаў у Польшчы пакуль шмат нявызначанасці – ён размаўляў з Генеральным сакратаром NATO і міністрамі суседніх краінаў, «усе выступаюць за спакой».

Абноўлена
У Польшчы на мяжы з Украінай два чалавекі загінулі ад выбуху. Медыі: упалі дзве расейскія ракеты
2022.11.15 21:51

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў