Нямеччына ў супрацы з Ціханоўскай перадала беларускім добраахвотнікам пяць пікапаў


Міністэрства замежных справаў Нямеччыны аказала тэхнічнае падтрыманне беларускім добраахвотнікам, якія «падтрымліваюць украінскія сілы ў абароне ад агрэсіўнай вайны Расеі».

Як паведаміў у Twitter кіраўнік дэпартаменту Усходняй Еўропы нямецкага МЗС Матыяс Лютэнбэрг, у апошнія тыдні ведамства перадало беларускім добраахвотнікам пяць пікапаў.

«Выдатная супраца з камандай Ціханоўскай», – адзначыў дыпламат.

Кіраўнік Дэпартаменту нацыянальнай бяспекі ў складзе Аб’яднанага пераходнага кабінету Валер Сахашчык распавёў, што ва Украіне ўжо два месяцы дзейнічае беларуская дэсантна-штурмавая рота ў складзе Збройных сілаў Украіны.

«На жаль, пакуль яшчэ не брыгада, а рота, асобная рота. Пачатак фармавання забяспечвалі самі, укамплектоўвалі. Тэхнічная абсталяванасць добрая. Ужо другі месяц мы выконваем баявыя задачы. Я думаю, што цалкам нармальна ў нас атрымліваецца», – кажа Сахашчык.

Сахашчык дадаў, што да гэтага рота не афішавала працы ва Украіне і пакуль не ведае, ці інфармаваны рэжым Лукашэнкі аб іх існаванні. «Я рабіў усё, каб інфармацыі аб нас было як мага менш», – сказаў ён.

Hавiны
Сахашчык: У складзе ЗСУ з’явілася беларуская дэсантна-штурмавая рота
2023.06.09 22:38

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў