Заведзена больш за 10 крымінальных справаў паводле фактаў падвышэння цэнаў


З 6 кастрычніка ў Беларусі распачалі больш за 10 крымінальных справаў з нагоды росту цэнаў, паведамляе БелТА. Правяраюць цэны не толькі на прадпрыемствах раздробнага гандлю, але і ў іншых сферах, у тым ліку ў інтэрнэт-гандлі, заявіў дырэктар Дэпартаменту фінансавых расследаванняў (ДФР) Ігар Маршалаў.

Харчы ў Беларусі. 26 красавіка 2022 года.
Фота: Белсат

«Органамі КДК праводзяцца мерапрыемствы, накіраваныя на выключэнне росту цэнаў. За апошнія некалькі дзён паводле выяўленых правапарушэнняў заведзена больш за 10 крымінальных справаў. Мерапрыемствы праводзяцца не толькі на прадпрыемствах рознічнай сеткі, але і ў іншых сферах», – заявіў Ігар Маршалаў.

Ён адзначыў, што забарона на павышэнне цэнаў распаўсюджваецца і на інтэрнэт-крамы. Маўляў, нягледзячы на тое, што ў Беларусі зарэгістравана каля 30 тысяч інтэрнэт-крамаў, органы фінансавых расследаванняў маюць дастатковыя рэсурсы для таго, каб кантраляваць рост цэнаў.

Так, Ігар Маршалаў расказаў, што пры правяранні адной з буйных інтэрнэт-крамаў былі выяўленыя не толькі факты ўтойвання выручкі ад рэалізацыі камп’ютараў і абсталявання, але і факты неабгрунтаванага завышэння цэнаў.

КДК вядомыя факты прычынення шкоды Барысаўскаму мясакамбінату праз завышэнне цэнаў пры размяшчэнні рэкламы. Жыхар Магілёва з рэквізітамі падкантрольнага індывідуальнага прадпрымальніка размясціў у эфіры радыё рэкламу аб прадукцыі мясакамбінату. За паслугу ён атрымаў суму, якая ў 10 разоў перавышае панесеныя выдаткі. Распачатая крымінальная справа, падазроны затрыманы.

Аб’ектыў
Да чаго прывядзе забарона падвышаць цэны?
2022.10.10 22:29

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў