Праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ 35 асобаў. Цяпер іх больш як 1400


Беларускія праваабаронцы выступілі з супольнай заявай аб прызнанні яшчэ 35 асобаў палітычнымі вязнямі. У выніку агулам цяпер у Беларусі 1424 палітвязні.

У спіс уключылі Данііла Вітунова, Паўла Далгакова, Сяргея Жоглы, Мікалая Завадскага, Антона Касцючэнкі, Анастасіі Кізім, Ксеніі Котавай, Уладзіміра Лысака, Віктара Мацяйковіча, Віктара Мазаніка, Алеся Папковіча, Яна Папковіча, Уладзіміра Паўлава, Яўгенія Рагуцкага, Інгі Рэйдальф, Карыны Рэйдальф, Віталя Рыбакова, Аляксандра Семашкі, Артура Хлуча, Кацярыны Якаўлевай, якіх асудзілі паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу («Групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак»).

Таксама ёсць і пераследаваны паводле ч.2 арт. 293 КК («Масавыя беспарадкі») Дзмітрый Русецкі ды накіраваныя адбываць пакаранне ў выглядзе абмежавання волі паводле ч.1 арт.342 КК ў папраўчую установу Мікіта Адзінец, Сяргей Асановіч, Яўген Афанасенка, Анастасія Буткевіч, Дзмітрый Гурэеў, Арцём Заблоцкі, Антон Камароўскі, Аляксандр Карзюк, Андрэй Кунцэвіч, Рыгор Парамонаў, Аляксей Пратаповіч, Арцём Парфененка, Вячаслаў Сыраежка, Павел Шчэрбін.

Праваабаронцы нагадваюць, што свабода мірных сходаў гарантаваная артыкулам 21 Міжнароднага Пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах, а пратэсты грамадзянаў былі выкліканыя недаверам да вынікаў прэзідэнцкіх выбараў. Пры гэтым «сходы грамадзянаў насілі мірны характар і не ўяўлялі пагрозы ні нацыянальнай, ні грамадскай бяспецы».

Праваабаронцы патрабуюць неадкладна вызваліць усіх палітычных зняволеных, а таксама грамадзянаў, затрыманых у сувязі з рэалізацыяй свабоды мірных сходаў у поствыбарны перыяд, і спыніць палітычныя рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян краіны.

Hавiны
З Акадэміі навук звальняюць затрыманых навукоўцаў з «няправільнай» палітычнай пазіцыяй
2022.11.10 16:57

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў