У гомельскім судзе 10 лістапада працягваецца паседжанне ў справе «Рабочага руху». 10 фігурантаў не прызналі віны паводле выстаўленых абвінавачаннях, паведамляе дзяржаўная газета «СБ. Беларусь сегодня».
У справе «Рабочага руху» праходзяць 10 чалавек – былыя працаўнікі гарадзенскага «Азоту», «Нафтану», БМЗ і БЧ:
Іх абвінавачваюць у стварэнні экстрэмісцкага фармавання (ч. 3 арт. 361-1 КК) і ў здрадзе дзяржаве (ч. 1 арт. 356 КК). Нібыта яны хацелі зладзіць дыверсіі на прадпрыемствах, а таксама перадавалі службовую інфармацыю замежнаму прадстаўніку. Аляксандра Капшулю таксама абвінавачваюць у незаконных дзеяннях у дачыненні агнястрэльнай зброі (ч. 2 арт. 295 КК), а Шэлеста, Жураўку і Пагерылу таксама ў паклёпе (арт. 188 КК). Пагражае затрыманым да 15 гадоў зняволення.
Вядома, што працаўнік «Азоту» Андрэй Пагерыла віну прызнаў часткова, пагадзіўшыся з абвінавачаннем у паклёпе (арт. 188 КК), але адмовіўся ад прызнання віны аб здрадзе дзяржаве (ч. 1 арт. 356).
«Згодна з матэрыяламі справы ўдзельнікі гэтай супольнасці, акрамя ўчынення злачынстваў экстрэмісцкай накіраванасці, ажыццяўлялі супрацьпраўную дзейнасць для збору і наступнай перадачы замежнай дзяржаве і арганізацыі, іх прадстаўнікам (у тым ліку спецслужбам ЗША і Літвы) службовай інфармацыі абмежаванага характару ў дачыненні беларускіх суб’ектаў гаспадарання аб спосабах абыходу мер абмежавальнага характару (санкцыяў), а таксама механізмах супрацьдзеяння такім спосабам», – заяўлялі ў пракуратуры.
Затрыманні ў справе «Рабочага руху» прайшлі ў верасні 2021 года. За некалькі дзён да гэтага КДБ прызнаў аб’яднанне «Рабочы рух» «экстрэмісцкім фармаваннем». Пазней з некалькіх фігурантаў знялі абвінавачанні.
Алена Рувіна belsat.eu