Беларускі палітык упершыню ў гісторыі прыме ўдзел у саміце NATO


Лідарка дэмакратычных сілаў Беларусі Святлана Ціханоўская стане першым палітыкам ад нашай краіны, хто прыме ўдзел у саміце NATO. Яе запрасілі ў якасці госці на сняданак з міністаркамі замежных справаў і абароны NATO.

Святлана Ціханоўская на форуме GLOBSEC.
Фота: Офіс Святланы Ціханоўскай

Сняданак адбудзецца ў сераду, 12 ліпеня. Гэта частка афіцыйнай праграмы саміту. Таксама яна ўдзельнічае ў публічным форуме і дадатковых імпрэзах.

Журналісты «Белсату» будуць прысутнічаць на гэтай сустрэчы і сачыць за падзеямі ў Вільні.

У Вільні 11−12 ліпеня пройдзе саміт Паўночнаатлантычнага альянсу, у якім прымуць удзел лідары 40 краінаў. Адно з асноўных пытанняў на парадку дня саміту – сяброўства Украіны ў Альянсе. Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн ужо заявіў, што абмяркоўваць прыняцце Украіны ў NATO можна будзе толькі па заканчэнні вайны.

Каментар
Саміт NATO ў Вільні: ці возьмуць Украіну ў альянс і ці згадаюць пра Беларусь?
2023.07.04 18:55

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў