З-за моцнага пажару на Крымскім мосце спынены дарожны рух. Магчымы падрыў


На Крымскім мосце моцны пажар, загарэлася цыстэрна з палівам, на фота і відэа з месца здарэння відаць абрушэнні часткі аўтамабільнай дарогі, дарожны рух спынены. Магчымая прычына пажару і разбурэнняў – падрыў грузавога аўтамабіля. Мясцовая адміністрацыя збіраецца ладзіць паромную пераправу. Аб пажары паведамляе «РИА Новости Крым»

Пажар на Крымскім мосце. 8 кастрычніка 2022 года. Крыніца: Telegram / belsat

На Крымскім чыгуначным мосце праз Керчанскую пратоку загарэлася цыстэрна з палівам. Вядуцца работы дзеля тушэння пажару. Рух транспарту прыпынены. Паводле агенцтва «РИА Новости Крым», пра гэта ў сваім Telegram-канале паведаміў «дарадца кіраўніка» Крыму Алег Кручкоў.

«Папярэдне: гарыць цыстэрна з палівам на адным з участкаў. Суднаходныя аркі не пашкоджаныя. Аб прычынах і наступствах гаварыць рана. Вядуцца работы дзеля тушэння пажару», – паведаміў Алег Кручкоў.

Са спасылкай на прэсавую-службу расейскага дарожнага агенцтва «Тамань» таксама паведамляецца, што рух праз Крымскі мост прыпынены.

Hавiны
Пытанне часу. Ва Украіне распавялі, калі знішчаць Крымскі мост
2022.05.08 21:16

Спачатку паведамлялася, у выніку пажару і абвальвання часткі моста ніхто не пацярпеў. Пазней Следчы камітэт Расеі паведаміў аб трох загінулых пры выбуху.

Аб магчымай прычыне пажару і маштабах разбурэнняў паведаміла агенцтва «РИА Новости» са спасылкай на расейскі Нацыянальны антытэрарыстычны камітэт (НАК) – на Крымскім мосце ўзарвалі грузавік.

«Сёння ў шэсць гадзінаў сем хвілінаў раніцы на аўтамабільнай частцы Крымскага моста з боку Таманскага паўвостраву адбыўся падрыў грузавога аўтамабіля, які пацягнуў за сабой узгаранне сямі паліўных цыстэрнаў чыгуначнага саставу, які рухаўся ў кірунку Крымскага паўвостраву», – цытуе агенцтва НАК.

Паводле звестак НАК, часткова абрушаныя два аўтамабільныя пралёты пераправы.

Абноўлена
Дарадца ОП Украіны Падаляк пра Крымскі мост: Усё незаконнае павінна быць разбурана
2022.10.08 12:16

Пасля здарэння на Крымскім мосце дзеля аднаўлення руху мясцовая адміністрацыя збіраецца ладзіць паромную пераправу. Аб гэтым паведамляе «Інтэрфакс» са спасылкай на выканаўцу абавязкаў «міністра транспарту» Крыму Мікалая Лукашэнку.

«Рух праз Крымскі мост спынены да высвятлення абставінаў, на месцы працуюць спецыяльныя службы. Разглядаецца пытанне запуску паромнай пераправы», – сказаў Мікалай Лукашэнка.

Паводле «Інтэрфаксу», Уладзімір Пуцін даручыў стварыць урадавую камісію для высвятлення прычынаў здарэння на Крымскім мосце. На месца здарэння выедуць міністр транспарту Віталь Савельеў і міністр надзвычайных сітуацыяў Аляксандр Куранкоў.

Hавiны
Расейскі дэпутат Гурулёў: РФ павінна даць моцны адказ у выпадку з Крымскім мостам
2022.10.08 13:06

Што такое Крымскі мост

Крымскі мост, пабудаваць які Уладзімір Пуцін даручыў пасля анексіі паўвостраву, быў адкрыты ў траўні 2018 года. Расейскі прэзідэнт асабіста прыязджаў на цырымонію адкрыцця, якую транслявалі дзяржаўныя тэлеканалы.

Згодна з падлікамі расейскай газеты «Ведамасці» ў лютым 2017 года, агульны кошт праекту павінен быў перавысіць 300 млрд расейскіх рублёў. Даўжыня моста – 19 кіламетраў, ён складаецца з двух паралельных мастоў – аўтадарожнага, які ёсць часткаю дарогі А-290 (Керч – Наварасійск), і чыгуначнага, які ёсць часткаю лініі Багерава – Вышасцябліеўская. Крымскі мост застаецца самым доўгім з калі-небудзь пабудаваных Расеяй мастоў.

Крымскі мост выкарыстоўваўся сярод іншага для забеспячэння расейскага войска на поўдні Украіны.

Абноўлена
Шкода ад разбурэння Крымскага моста ацэненая на 500 мільёнаў расейскіх рублёў. Але гэта яшчэ не ўсё
2022.10.08 14:32

Антон Тачняк belsat.eu

Стужка навінаў