Святлана Ціханоўская сустрэлася з прэм'ер-міністрам Польшчы


Лідарка дэмакратычнай Беларусі Святлана Ціханоўская сустрэлася з прэмʼер-міністрам Польшчы Матэўшам Маравецкім, паведамляе карэспандэнт «Белсату».

Лідарка беларускіх дэмакратычных сілаў Святлана Ціханоўская на сустрэчы з прэм’ер-міністрам Польшчы Матэўшам Маравецкім. Варшава, Польшча. 4 кастрычніка 2022 года.
Фота: Павел Крычко

Ціханоўская прадставіла польскаму прэм’еру Матэўшу Маравецкаму Аб’яднаны пераходны кабінет і расказала пра план «Перамога». Сустрэча прайшла падчас Варшаўскага форуму аб бяспецы. Ціханоўская расказала Маравецкаму пра падрыхтоўку плану «Перамога», яны абмеркавалі пытанне рэгістрацыі кабінету ў Польшчы, паведамляе радыё «Свабода».

Напярэдадні, 3 кастрычніка, Святлана Ціханоўская і прадстаўнікі Аб’яднанага пераходнага кабінету сустрэліся з міністрам унутраных справаў Польшчы Мар’юшам Каміньскім, паведамляе прэсавая служба Аб’яднанага пераходнага кабінету.

З боку АПК удзел у сустрэчы бралі: кіраўніца Святлана Ціханоўская, прадстаўнік у справе транзіту ўлады Павел Латушка, прадстаўнік у замежных справах Валер Кавалеўскі, прадстаўнік у справе аднаўлення законнасці і правапарадку Аляксандр Азараў і прадстаўнік у пытаннях абароны і нацыянальнай бяспекі Валерый Сахашчык. Ціханоўская распавяла пра планы дэмакратычных сілаў, сітуацыю з беларусамі ў Польшчы і дапамогу, якую беларусы надаюць Украіне. Прадстаўнікі Кабінету распавялі аб працы ў сваіх напрамках.

Міністр Мар’юш Каміньскі запэўніў, што Польшча працягвае падтрымліваць беларускія дэмакратычныя сілы і Аб’яднаны пераходны кабінет пад кіраўніцтвам Святланы Ціханоўскай.

Польскі бок таксама паведаміў пра змены ў польскім заканадаўстве, якія спрашчаюць побыт беларусаў у краіне, і працу рабочай групы для развязання праблемаў беларусаў.

Абноўлена
Святлана Ціханоўская перамовілася з амбасадарам ЗША, наперадзе – сустрэчы з прэм’ерам і прэзідэнтам Польшчы
2022.10.04 13:38

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў