Жыхара сталіцы затрымалі і збілі, бо ён абурыўся, што на асфальце афарбоўваюць сцягі


Сілавікі ў сталіцы затрымалі менчука, які абурыўся зафарбоўваннем сцягоў на асфальце. Мужчына адзначыў, што пасля фарбы асфальт стане брудным, застануцца плямы. За гэта яму прысудзілі 25 содняў арышту, паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».

У Менску затрымалі мужчыну, які абурыўся зафарбоўваннем сцягоў на асфальце. Сілавікі ўчынілі ператрус у доме мужчыны, забралі сістэмны блок і дыскі. Вядома, што ў РАУС менчука збівалі, бо ён не называў паролю ад тэлефона.

Супраць мужчыны склалі пратаколы паводле арт. 24.3 КаАП («Непадпарадкаванне міліцыянтам») і арт. 19.1 КаАП («Дробнае хуліганства»), а пазней прысудзілі 25 содняў арышту.

Hавiны
Амапаўцы ў Менску затрымалі жанчын, якія маліліся за мір
2022.03.03 21:14

АФ belsat.eu

Стужка навінаў