50 герметычных пластыкавых пакетаў для трупаў збіраецца набыць Віцебская абласная клінічная больніца.
3 красавіка на сайце goszakupki.by з’явіўся тэндар на 50 мяшкоў з маланкай для ўпакоўкі трупаў для Віцебскай абласной клінічнай больніцы.
Медычная ўстанова разлічвае атрымаць мяшкі з 6 да 10 красавіка, піша vitebsk.cc.
Па стане на 4 красавіка ў Беларусі было зарэгістравана 440 інфікаваных SARS-CoV-2.
Віцебшчына і Менск – рэгіёны з найбольшай колькасцю выпадкаў інфікавання каронавіруснай інфекцыяй.
ЮВ belsat.eu