Украінскія правыя арганізацыі, ў тым ліку з «Правага сектару», заблакавалі першапачатковае месца правядзення Маршу Роўнасці ў Кіеве.
На нядаўні допіс, у якім кіраўнік прэс-службы «Правага сектару» Арцём Скарападскі заклікае стварыць «супрацьвагу» гей-параду, адрэагаваў адзін са спічрайтэраў з каманды кіраўніка Украіны. Алег Мядзьведзеў прапанаваў Скарападскаму паехаць у Чачэнію да Рамзана Кадырава, які зʼяўляецца галоўным змагаром з геямі ў РФ.
Увечары 17 чэрвеня стала вядома, што хакеры ўзламалі сайт ЛГБТ-арганізацыі «Гей-альянс Украіна». Членам арганізацыі пагражалі расправаю.
Марш Роўнасці адбыўся ў Кіеве пры ўдзеле ў ахове мерапрыемства 5000 паліцэйскіх і жаўнераў Нацгвардыі.
10:46 Марш неўзабаве скончыцца. У ім узялі ўдзел, паводле неафіцыйнай інфармацыі, 5000-6000 асобаў (паводле паліцыі – 2500). Частку ўдзельнікаў развозяць па дамах на аўтобусах.
10:03 Украінская служба радыё «Свабода» паведамляе пра напад на ўдзельнікаў Маршу роўнасці і паліцыянтаў. Ёсць пацярпелыя.
09:56 Тут можна паглядзець трансляцыю.
09:00 Ужо пачалася штурханіна
08:50 Правыя ўкраінскія арганізацыі спрабуюць блакаваць парк Шаўчэнкі і некалькі вуліцаў.
ЮВ, belsat.eu