Паводле кіраўніцы ведамства, яна нацэленая на сур’ёзнае амаладжэнне структуры.
Ужо створаная база звестак «перспектыўных маладых людзей», якія маглі б працаваць у дзяржорганах.
Усяго ў спісе каля 800 чалавек, больш за 80 % з іх – мужчыны.
Качанава ўжо пастанавіла, якія якасці будуць улчівацца ў прэтэндэнтах.
«Гэта – адказнае стаўленне да даручанай працы. Ён мусіць быць сумленны і прыстойны. І павінен умець працаваць з людзьмі, ставіцца да іх па-добраму», – адзначыла чыноўніца ў інтэрв’ю для ОНТ.
Амаль усяму кіраўніцтву адміністрацыі Лукашэнкі – 50 гадоў і больш. Толькі аднаму намесніку Качанавай Максіму Рыжанкому – 46.
ДР belsat.eu