Насця Рыбка думала-думала, але не дала інтэрв’ю «Белсату»


Фота instagram.com/gospozha_rybka/

Прычына ўсё тая ж – скандальна вядомая беларуска хацела за размову грошы.

У перамовах з ейным адвакатам Дзмітрыем Зацарынскім апошні сказаў, што мы павінныя іх чымсьці зацікавіць.

Belsat.eu паабяцаў не размаўляць пра Алега Дзерыпаску і ФСБ, пасля чаго Зацарынскі паабяцаў узгадніць з Анастасіяй Вашукевіч дзень і гадзіну размовы. Праз некалькі дзён мы перапыталі, што вырашыла Вашукевіч.

Дзмітрый Зацарынскі запытаўся, ці мы вызначыліся наконт бюджэту. І пасля таго, як мы яшчэ раз патлумачылі сваю пазіцыю пра плату за інфармацыю, Дзмітрый Зацарынскі адмовіў.

«У вас жа камерцыйны праект, вы хочаце, каб мы дапамагалі зарабляць вам грошы, пры гэтым нічога не атрымліваючы. Гэтак не бывае. Можа, у Беларусі бывае, у Расеі – не. У мяне дакладна», – сказаў Зацарынскі.

«Беларускія Боні і Клайд на мінімалках». Блогеры запрасілі Рыбку і Леслі ды жорстка з іх паздзекаваліся

Хто такая Насця Рыбка

Нарадзінка Бабруйску Насця Рыбка (сапраўднае імя – Настасся Вашукевіч) стала вядомай пасля расследавання Аляксея Навальнага, прысвечанага сувязям алігарха Алега Дзерыпаскі з віцэ-прэм’ерам Расеі Сяргеем Прыходзькам.

Асноўнай крыніцай інфармацыі для Навальнага стаў «Instagram» беларускі і ейная кніга «Дзённік па спакушэнні мільярдэра, або Клон для алігарха». Фота – litres.ru

У лютым 2018 года Рыбку затрымалі ў Тайландзе разам з «секс-інструктарам» Алексам Леслі (таксама беларусам Аляксандрам Кірылавым), іх абвінавацілі ў незаконным правядзенні секс-трэнінгу. Пасля 9-месяцаў у турме іх дэпартавалі ў Беларусь, але ўвечары 17 студзеня расейская паліцыя затрымала беларусаў у транзітнай зоне «Шарамецьева».

За інтэрв’ю «Белсату» Насця Рыбка папрасіла $ 1000

Супраць іх распачалі крымінальную справу за «ўцягванне ў прастытуцыю». Аляксей Навальны заяўляе, што затрыманне Рыбкі замовіў асабіста Алег Дзерыпаска.

22 студзеня Рыбку і Лэслі вызвалілі з турмы пад падпіску аб яўцы. Цяпер Рыбка і Леслі ў Маскве і ў Беларусь вяртацца не збіраюцца.

ДР belsat.eu

 

Глядзі таксама
Каментары