Лепшым настаўнікам Беларусі стала Святлана Румянцава. Яна выкладае беларускую мову і літаратуру ў наваполацкай школе № 15.
Узнагароджанне пераможцы і фіналістаў конкурсу настаўніцкага майстэрства адбылося 28 верасня ў Менску ў Тэатры юнага гледача.
Конкурс праводзіцца раз на тры гады.
«Пераможца конкурсу «Настаўнік года-2017» атрымае сертыфікат на суму 40 базавых велічынь», піша агенцтва minsknews.by.
У верасні ў інтэрнэце пачалася кампанія па зборы подпісаў пад петыцыяй аб пазбаўленні настаўнікаў папяровай працы і падаўжэнні адпачынку.
ЮВ, belsat.eu, паводле minsknews.by