«Нас шмат, нас большасць». Надзея, вера і слёзы на мітынгу Ціханоўскай

30 ліпеня ў Менску ў парку Дружбы народаў на Бангалор прайшоў чарговы мітынг у падтрыманне кандыдата ў прэзідэнты Беларусі Святланы Ціханоўскай. Паводле падлікаў праваабарончага цэнтру «Вясна» у акцыі ўзялі ўдзел 63 тысячы чалавек.

Гэты мітынг стаў першым, які прайшоў у надзвычайных умовах, уведзеных уладамі пасля затрымання баевікоў расейскай прыватнай кампаніі Вагнэр. Праз гэта раніцай 30 ліпеня было абвешчана, што агітацыйныя сустрэчы маюць праходзіць за турнікетамі і пад аховай міліцыі.

У межах турнікетаў людзям не хапіла месца на другім вялікім мітынгу Ціханоўскай. Менск, Беларусь. 30 ліпеня 2020 года.
Фота: ТК / Белсат

Тым не менш, новыя захады не спынілі жадання людзей прыйсці на акцыю. У выніку шмат удзельнікаў стаялі нават за турнікетамі, бо на агароджанай пляцоўцы месца для іх не хапіла.

«Нас шмат, нас усё больш, нас большасць», – заяўлялі са сцэны вядоўцы Павел Касцевіч і Артэміс Ахпаш.

Тым, хто прыходзіў, арганізатары і валанцёры раздавалі сімволіку аб’яднаных штабоў, у тым ліку паветраныя балончыкі для дзяцей, улёткі пра назіранне і галасаванне, белыя стужкі. Шмат хто прынёс з сабой бел-чырвона-белыя сцягі. Таксама былі дзяржаўныя чырвона-зялёныя сцягі, штандары разнастайных палітычных арганізацыяў і рухаў.

Чырвона-зялёны сцяг побач з Пагоняю. Другі вялікі мітынг Святланы Ціханоўскай у Менску.
Фота: Таццяна Капітонава / «Белсат»

«Гэта мой уласны пратэст. Я адчуваю сябе часткай народу і адчуваю, што ад мяне нешта залежыць. Таму і прыйшоў сёння падтрымаць», – паведаміў у каментары belsat.eu удзельнік акцыі Кастусь.

Перад удзельнікамі са сцэны пад воклічы «Свабоду!», «Ганьба!» і «Жыве Беларусь!» выступілі сваякі і блізкія палітвязняў: Аляксандр Фурманаў, Аляксандра Зверава, Вольга Севярынец, Марына Адамовіч.

Твары пераменаў: Марына Адамовіч.
Фота: «Белсат»

Сцэнарыст Андрэй Курэйчык у сваю чаргу параўнаў прысутных з рыцарам Ланцэлотам з казкі пра цмока, які запужаў народ.

«Кожны з нас – Ланцэлот, кожны з нас – Сяргей Ціханоўскі», – падкрэсліў ён і заклікаў станавіцца назіральнікамі.

Сам мітынг праходзіў у фармаце канцэрту: выступалі гурты Loudscage, Pylai, B:N:, Litesound, музыкі Лера Яскевіч, Максім Знак, які таксама з’яўляецца адвакатам экс-прэтэндэнта Віктара Бабарыкі, Аляксандр Kiss і Сяргей Kosmas.

«Я іду ў прэзідэнты не дзеля сябе»

Святлана Ціханоўская прамаўляе да дзясяткаў тысяч беларусаў на мітынгу, і да тых, хто не прыйшоў. Менск, Беларусь. 30 ліпеня 2020 года.
Фота: ТК / Белсат

Сама Святлана Ціханоўская разам з прадстаўніцамі аб’яднаных штабоў Марыяй Калеснікавай і Веранікай Цапкала выйшла на сцэну праз дзве гадзіны пасля пачатку акцыі. Свае выступы яны пачалі па-беларуску.

«Я іду ў прэзідэнты не дзеля сябе. Я іду ў прэзідэнты дзеля свайго мужа. Я іду ў прэзідэнты дзеля сваіх і вашых дзяцей. Я іду ў прэзідэнты дзеля вас усіх», – падкрэслілі кандыдатка ў прэзідэнты.

Сімвалы аб’яднанага штабу.Менск, Беларусь. 30 ліпеня 2020 года. Фота: ТК / Белсат
Менск, Беларусь. 30 ліпеня 2020 года. Фота: ТК / Белсат
Менск, Беларусь. 30 ліпеня 2020 года. Фота: ТК / Белсат
Менск, Беларусь. 30 ліпеня 2020 года. Фота: ТК / Белсат
Менск, Беларусь. 30 ліпеня 2020 года. Фота: ТК / Белсат
Твары пераменаў. Вераніка Цапкала. Менск, Беларусь. 30 ліпеня 2020 года. Фота: ТК / Белсат
Калеснікава. Менск, Беларусь. 30 ліпеня 2020 года. Фота: ТК / Белсат
Святлана Ціханоўская прамаўляе да дзясяткаў тысяч беларусаў на мітынгу, і да тых, хто не прыйшоў. Менск, Беларусь. 30 ліпеня 2020 года. Фота: ТК / Белсат

«Чесные люди»
Менск, Беларусь. 30 ліпеня 2020 года. Фота: ТК / Белсат
Менск, Беларусь. 30 ліпеня 2020 года. Фота: ТК / Белсат
крымінальны пераслед, рэпрэсіі, Следчы камітэт рэпрэсіі, палітвязні, Праваабарончы цэнтр «Вясна»,

Святлана Ціханоўская адзначыла, што ейны муж абудзіў беларусаў і даў ім веры ў сябе. Паводле яе, людзі ўбачылі ў ім прэзідэнта, а ўлады – апанента, арыштавалі яго і ўжо два месяцы трымаюць у СІЗА.

«Я стамілася трываць. Я стамілася маўчаць. Я стамілася баяцца», – сказала яна, кажучы пра тое, што вымушаная была стаць палітыкам.

Менск, Беларусь. 30 ліпеня 2020 года.
Фота: ТК / Белсат

Кандыдатка таксама пракаментавала новыя абвінавачанні, выстаўленыя ейнаму мужу ў сувязях з затрыманымі расейскімі баевікамі.

«Вы ламаеце лёс усіх палітвязняў, лёсы сем’яў палітвязняў, лёс усяго беларускага народу», – сказала Святлана, звяртаючыся да сілавікоў.

Яна падкрэсліла, што баевікі з’яўляліся ў Беларусі і раней, але спецслужбы заўважылі іх толькі пад выбары. Яна заклікала ўлады не змешваць выбары з баевікамі і не правакаваць людзей на рэвалюцыю.

«Якая рэвалюцыя? Мы хочам сумленных выбараў! Нашто вы правакуеце свой народ. Мы мірныя людзі і мы хочам мірных зменаў у нашай краіне», – дадала яна.

Надзея і слёзы. Другі мітынг Ціханоўскай. Менск, Беларусь. 30 ліпеня 2020 года.
Фота: ТК / Белсат
Канстытуцыя 1994 года. Менск, Беларусь. 30 ліпеня 2020 года.
Фота: ТК / Белсат

У выпадку свайго абрання кандыдатка паабяцала вызваліць палітычных і эканамічных вязняў, правесці рэферэндум пра вяртанне Канстытуцыі 1994 года з абмежаваннем прэзідэнцкіх тэрмінаў і стварыць умовы для правядзення новых выбараў новага прэзідэнта.

Яна таксама заклікала беларусаў галасаваць толькі 9 жніўня і толькі за Святлану Ціханоўскую.

У сваю чаргу Марыя Калеснікава адзначыла, што верыць у тое, што «любові і трываласці беларусаў хопіць, каб дайсці да перамогі», бо «мы змяніліся і гэта назаўжды».

Максім Гацак belsat.eu

Стужка навінаў