Намесніца кіраўніка беларускага МЗС ведае, чым павінна займацца грамадзянская супольнасць


Алена Купчына наведала «Дні бяспекі АБСЕ» у Берліне.

У сталіцы Нямеччыны адбылася міжнародная канферэнцыя «Ад канфрантацыі да супрацы: аднаўленне кааператыўнай бяспекі ў Еўропе».

У сваім выступе на канферэнцыі Алена Купчына звярнула ўвагу на неабходнасць пераадолення крызісу даверу, а таксама казала пра ўхваленне ўзаемадзеяння паміж рознымі інтэграцыйнымі аб’яднаннямі ў рэгіёне АБСЕ. Таксама Купчына выказалася пра партнёрства ў вырашэнні глабальных і транснацыянальных праблемаў у галіне барацьбы з рабствам і гандлем людзьмі ў ХХІ стагоддзі.

Паводле прадстаўніцы МЗС Беларусі, грамадзянская супольнасць і дзяржаўныя структуры павінны разам працаваць над развязаннем транснацыянальных пагрозаў. Акрамя таго, Купчына адзначыла, што праблема мігрантаў усцяж застаецца актуальнай і пакуль няма стратэгіі яе вырашэння.[/vc_column_text][vc_column_text]

[/vc_column_text][vc_column_text]Падчас візіту прадстаўніца беларускага МЗС сустрэлася з дзяржсакратаром Федэральнага міністэрства замежных справаў Нямеччыны Маркусам Эдэрэрам, паведамляе МЗС Беларусі.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў