Нафтавыя праблемы абвалілі ВУП Беларусі, прызнаўся Лукашэнка


Аляксандр Лукашэнка падчас звароту да дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў і чальцоў Савету Рэспублікі распавёў, што праца над дарожнымі мапамі ў межах інтэграцыі Беларусі і Расеі амаль завершана, паведамляе прэсавая служба кіраўніка краіны.

Кіраўнік краіны таксама прызнаў, што прынцыповыя пытанні вакол нафты і газу надалей застаюцца не вырашанымі.

«Нават элементарнае пытанне не вырашана па бруднай нафце. А мы ж правалілі ВУП у асноўным праз нафтавыя праблемы», – адзначыў кіраўнік краіны.

Лукашэнка выступае перад дэпутатамі. Фота http://president.gov.by

7 снежня Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін маюць намер сустрэцца ў Сочы. Мяркуецца, што не вырашаныя пытанні разглядзяць кіраўнікі краінаў.

«Сёння на прэзідэнта Пуціна ціск вельмі люты. І прытым ужо з блізкага атачэння, антыбеларускага», – сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Грамадскасці планы па інтэграцыі, а таксама змест дарожных мапаў не агучваецца. Пры гэтым Аляксандр Лукашэнка раней неаднаразова заяўляў, што не будзе падпісваць дакументы, якія могуць нанесці ўрон краіне.

Hавiны
Лукашэнка распавёў, што Беларусь не мае намеру ўваходзіць у склад Расеі
2019.12.05 10:43

СК belsat.eu

Стужка навінаў