«Нафтан» перажывае складанасці ў працы праз недахоп нафты


Нафтахімічны комплекс «Нафтан» і прадпрыемствы галіны чакаюць стабілізацыі сітуацыі з пастаўкамі нафты, якая адпавядае якасным характарыстыкам. Пра гэта заявіў намеснік гендырэктара па вытворчасці «Нафтана» Сяргей Алтухаў, піша TUT.BY.

«Нас турбуе нявызначанасць далейшай пастаўкі сыравіны. Хацелася б мець запланаваную загрузку магутнасцяў. І чым хутчэй вырашыцца сітуацыя па забеспячэнні сыравінай у планавых лічбах, тым хутчэй мы выйдзем на планавы тэхналагічны рэжым», – сказаў Алтухаў.

Кіраўніцтва «Нафтана» канстатуе, што прадпрыемства з 20 красавіка і да гэтага часу вымушана працаваць на зніжанай загрузцы. Нафты, якая паступае па нафтаправодзе «Сургут-Полацк», не хапае, каб загрузіць вытворчасць. Справа ў тым, што каб перадухіліць пастаўкі няякаснай нафты «Нафтан» быў вымушаны рэзка знізіць аб’ёмы перапрацоўкі сыравіны.

Пакутуе не толькі «Нафтан» і яго структурнае падраздзяленне «Палімір», а ўся нафтахімічная галіна Беларусі праз недахоп сыравіны.

«Іх праца залежыць ад нашых паставак. На жаль, у нас яшчэ ёсць праблемы па забеспячэнні абязальніцтваў з пакупнікамі нашай таварнай прадукцыі. Мы вымушаныя рэструктурызаваць нашыя абязальніцтвы па пастаўках тых абʼёмаў, якія былі запланаваныя. Спадзяемся, што ў выніку перамоваў з расейскім бокам сітуацыя нармалізуецца, і завод выйдзе на планавыя паказнікі» – распавёў Сяргей Алтухаў.

Намеснік гендырэктара наваполацкага прадпрыемства таксама адзначыў, што на набыццё нафты былі ўзятыя крэдыты, адсоткі па якіх плаціць «Нафтан», але якасная нафта ў неабходным абʼёме так і не паступіла на прадпрыемства.

Цяпер «Нафтан» вядзе падлік стратаў, недаатрыманых прыбыткаў, дадатковых выдаткаў у сувязі з пастаўкамі няякаснай нафты.

Лукашэнка і «брудная нафта» Крамля

СК belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары