Нафта патаннела, але «Белнафтахім» зноў падняў кошт паліва


Канцэрн «Белнафтахім» падняў кошт на аўтамабільнае паліва на адну капейку.

З 1 сакавіка на аўтазаправачных станцыях Беларусі ўсталёўваюцца наступныя максімальныя кошты на аўтамабільнае паліва:

  • АІ-92-К5-Еўра – Br 1,73
  • АІ-95-К5-Еўра – Br 1,83
  • АІ-98-К5-Еўра – Br 2,05
  • на дызельнае паліва – Br 1, 83
Аб’ектыў
Беларусь даганяе Захад у цэнах на бензін
2020.02.23 21:35

«У студзені-лютым 2020 года сярэдні кошт на нафту знаходзіўся ў дыяпазоне ад 56 да 63 долараў ЗША за 1 барэль», – гаворыцца ў паведамленні канцэрну «Белнафтахім» за 29 лютага.

Варта адзначыць, што нафта маркі «Brent» падчас таргоў 28 лютага ўпала ў цане да $ 49.67 за барэль. Апошні раз такі кошт на нафту гэтай маркі быў у ліпені 2017 года.

Нагадаем, што 25 лютага каля офісу «Белнафтахім» у Менску некалькі дзясяткаў чалавек патрабавалі ад кіраўніцтва канцэрну тлумачэнняў у справе росту коштаў на паліва. Ініцыятарам акцыі выступіў YouTube-блогер Уладзімір Цыгановіч (МозгON).

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў