На журналіста Кастуся Жукоўскага склалі пратакол за стрым у Фэйсбук


Журналіст-фрылансер Кастусь Жукоўскі, атрымаў па пошце пратакол за нібыта «незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ».

Старэйшы ўчастковы інспектар маёр міліцыі Дзмітрый Трубнін склаў пратакол за стрым, які Кастусь Жукоўскі ладзіў на прыватным акаўнце ў Фэйсбуку. Ён здымаў на відэа, як два міліцыянты праніклі на падворак грамадскага актывіста Барыса Анікеева. Пры гэтым ніякіх пацверджаных дакументальна падставаў на знаходжанне ў доме Анікеева супрацоўнікі МУС не мелі. Акрамя таго яны зачынілі Барыса і чальцоў сям’і ў доме – нікога з звонку не ўпускалі.

Да гомельскага актывіста Барыса Анікеева прыйшлі з вобшукам «праз абразу прэзідэнта»

Паводле ч. 2. арт. 22.9 Кастусю Жукоўскаму пагражае да 50 базавых велічыняў штрафу (1225 рублёў).

ЮР, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары