На выходныя сіноптыкі абяцаюць дажджы


23 красавіка надвор’е ў нашай краіне ў асноўным будзе вызначаць вобласць павышанага атмасфернага ціску. Чакаецца пераменная воблачнасць. Пераважна без ападкаў, толькі днём месцамі па ўсходзе краіны пройдуць невялікія кароткачасовыя дажджы, паведамляе Белгідрамет.

Днём 23 красавіка чакаецца ад 13 да 19 градусаў цяпла.

24 красавіка атмасферны ціск будзе падаць, днём з поўдня Балтыйскага мора на тэрыторыю Беларусі паступіць цёплая і няўстойлівая паветраная маса. Чакаецца воблачнае з праясненнямі надворʼе. Ноччу пераважна без ападкаў, днём месцамі невялікія кароткачасовыя дажджы. Тэмпература паветра ноччу ад аднаго да сямі вышэй за нуль. Днём паветра прагрэецца ад 12 да 18 цяпла.

25 красавіка чакаецца воблачнае з праясненнямі надворʼе. На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах магчымыя навальніцы. Ноччу прагназуецца ад двух да васьмі градусаў цяпла, днём ад дзевяці да 16 вышэй за нуль, на паўднёвым усходзе да 18 са знакам плюс.

Hавiны
У Беларусь прыходзіць цяпло, але замаразкі захаваюцца
2020.04.21 07:53

СК belsat.eu

Стужка навінаў