У Беларусь прыходзіць цяпло, але замаразкі захаваюцца


Тэмпература паветра ў Беларусі паступова пачынае падымацца, але ўночы па-ранейшаму будзе халодна.

Паводле сайту Белгідрамету, у аўторак, 21 красавіка, у краіне будзе воблачна з праясненнямі. Пераважна без ападкаў. Вецер паўночны ўмераны. Тэмпература паветра максімальная днём +9..+15°C.

22 красавіка чакаецца пераменная воблачнасць. Пераважна без ападкаў. Вецер умераны, днём парывісты, на ўсходзе месцамі моцны парывісты. Тэмпература паветра ўначы складзе -1..+4°С, месцамі чакаецца паніжэнне да -3°С, днём +9..+16°С.

23 красавіка чакаецца пераменная воблачнасць. Пераважна без ападкаў, толькі днём у асобных раёнах Гомельшчыны пройдуць невялікія кароткачасовыя дажджы. Вецер умераны, днём парывісты. Тэмпература паветра ўначы складзе ад -3°С да +3°С, днём ад +10°С да +16°С; у заходніх раёнах тэмпературны ноччу +4..+5 ° С, днём +17..+18°С.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў