На прэзідэнцкіх выбарах у Славаччыне ў 2 тур выйшлі грамадская актывістка і еўракамісар


На прэзідэнцкіх выбарах адвакатка Зузана Чапутава істотна апярэдзіла віцэ-прэзідэнта Еўрапейскай камісіі Мараша Шэфчавіча, які прадстаўляе кіруючую партыю, паведамляе Dennikn.sk.

Зузана Чапутава атрымала ў першым туры 870 тысяч галасоў, на 470 тысяч больш, чым Шэфчавіч, які ідзе другім. Па выніках падліку 99,96% бюлетэняў Чапутава набрала 40,57% галасоў выбарнікаў, Шэфчавіч – 18,67%.

Акрамя працы адвакаткай, 46-гадовая Чапутава з’яўляецца грамадскай актывісткай і віцэ-прэзідэнткай пазапарламенцкай партыі «Прагрэсіўная Славаччына». Чапутаву падтрымліваюць некалькі апазіцыйных партыяў, а Шэфчавіча – кіруючая партыя Smer.

На папярэдніх выбарах, пяць гадоў таму, дзеючы прэзідэнт Славаччыны Андрэй Кіска атрымаў у першым туры 456 тыс. галасоў, ягоны галоўны супернік, прэмʼер-міністр Роберт Фіцо – 530 тыс. Тады на ўчасткі прыйшлі 43,4% выбарнікаў.

Другі тур выбараў у Славаччыне павінен адбыцца 30 сакавіка.

КА/belsat.eu

Стужка навінаў