На pravo.by з'явілася беларускамоўная версія Выбарчага кодэксу


5 лістапада на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале Беларусі (pravo.by) апублікавалі Выбарчы кодэкс на беларускай мове.

«У адпаведнасці з даручэннем кіраўніка краіны, якое было агучана 1 сакавіка 2019 г. падчас «Вялікай размовы з Прэзідэнтам», пры Нацыянальным цэнтры прававой інфармацыі быў створаны экспертны савет па перакладзе заканадаўчых актаў на беларускую мову», – паведамляе pravo.by.

5 лістапада гэтая камісія зацвердзіла пераклад Выбарчага кодэксу.

Раней паведамлялася, што на беларускую мову перакладзены Кодэкс аб шлюбе і сямʼі (беларуская версія пакуль афіцыйна не апублікаваная), а таксама пачалася праца над перакладам Цывільнага кодэксу.

Цяпер у Беларусі дзейнічае 25 кодэксаў. 23 з іх на расейскай мове.

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў